Беларуская мова і літаратура. 11 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з улікам вывучэння вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўнях. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадметах, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку кантрольных урокаў, урокаў развіцця маўлення і ўрокаў, прысвечаных творчым работам.