Беларуская мова і літаратура. Алімпіяды. 9—11 класы


Описание
Предмет:
Беларуская літаратура, Беларуская мова
Классы:
9 класс, 10 класс, 11 класс
Вид издания:
Олимпиады
Артикул:
25254

Зборнік абагульняе вопыт правядзення конкурсу «Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры» на трэцім і чацвёртым этапах рэспубліканcкай алімпіяды за апошнія гады.

Дапаможнік складаецца з варыянтаў заданняў па беларускай мове і літаратуры па ўсіх раздзелах школьнага курса. Матэрыялы згрупаваны па класах і варыянтах, кожны з якіх суправаджаецца мастацкім тэкстам, што быў выкарыстаны пры правядзенні конкурсу «Водгук на мастацкі твор». У асобным раздзеле прыведзены адказы да кожнага з заданняў комплекснай работы. Асабліва цяжкія выпадкі аналізу суправаджаюцца разгорнутымі каментарыямі, што спрыяе сістэматызацыі атрыманых на ўроках ведаў па беларускай мове і літаратуры. У зборнік уключаны раздзел «Дадатак» з неабходнымі вучэбна-метадычнымі матэрыяламі, такімі як «Крытэрыі ацэнкі конкурсу “Водгук на мастацкі твор”», «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў і паняццяў».

Матэрыялы дапаможніка могуць быць выкарыстаны пры правядзенні лінгвістычных алімпіяд розных узроўняў, на факультатыўных занятках па паглыбленым вывучэнні беларускай мовы і літаратуры, пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, на ўроках з мэтай фарміравання, развіцця і рэалізацыі асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў.

Характеристики
Количество страниц:
224
Формат:
60х84 1/16
ISBN:
978-985-19-6670-3
Рецензенты
  • кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ імя Максіма Танка Д. В. Дзядко