Хімія. 7—9 класы. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі па хіміі для 7—9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У планаванні вызначаны паслядоўнасць правядзення ўрокаў, мэты навучання, указаны дэманстрацыі, лабараторныя доследы, практычныя работы, ма тэрыял вучэбнага дапаможніка для кожнага ўрока, а таксама дамашняе заданне.
Асноўны вучэбны матэрыял павінен быць вывучаны на ўроку. Аб’ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам аб’ёму дамашняга задання па іншых вучэбных прадметах і магчымасці яго выканання ў 7—8 класах за 2,5 гадзіны, у 9 класе — за 3 гадзіны.