Сшытак для практычных работ па хiмii для 7 класа
Сшытак з’яўляецца кампанентам вучэбна-метадычнага комплексу па вучэбным прадмеце «Хімія» для 7 класа. У ім змяшчаюцца практычныя работы і лабараторныя доследы, выкананне якіх прадугледжана вучэбнай праграмай, прапануюцца рацыянальныя і эфектыўныя спосабы іх афармлення. Пасля кожнага лабараторнага доследу прыводзяцца рознаўзроўневыя заданні для самастойнага замацавання ведаў.
Відэаролікі доследаў даступныя для прагляду на YouTube-канале «Аверсэв». Пераход да матэрыялаў ажыццяўляецца пры дапамозе QR-кода.
Рэкамендуецца вучням 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- кафедра хіміі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (дацэнт кафедры, кандыдат педагагічных навук) В. Э. Агароднік
- вучоны сакратар Рэспублiканскай тэрмiналагiчнай камісii пры НАН Беларусi, кандыдат фiлалагічных навук I. У. Кандраценя