Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь. 4 клас. Пазнавальныя тэксты і заданні
Выданне змяшчае мастацкія і навукова-папулярныя тэксты да ўсіх апавяданняў вучэбнага дапаможніка «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь». Прадстаўленыя ў кнізе матэрыялы носяць пазнавальны характар і дапамогуць вучням пазнаць нешта новае, а таксама свае здольнасці. Да кожнага з тэкстаў прапануецца выкананне комплексу заданняў, арыентаваных на фарміраванне ўменняў, авалоданне якімі спрыяе паспяховаму навучанню і эфектыўнай жыццядзейнасці малодшых школьнікаў.
Адрасуецца вучням 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, настаўнікам, бацькам.
- настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска» Л. У. Сідарава