Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова. Поўны зборнік тэстаў
Поўны зборнік тэстаў змяшчае 50 варыянтаў тэставых заданняў, прапанаваных Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2017—2021 гадах. Да ўсіх заданняў дадзены адказы. У выданні прыведзены ўзоры бланка адказаў, якія выкарыстоўваліся для афармлення адказаў абітурыентаў на цэнтралізаваным тэсціраванні.
Рэкамендуецца вучням старшых класаў для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену 2023 года, абітурыентам для самастойнай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання 2023 года, а таксама настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкам падрыхтоўчых курсаў і рэпетытарам.