Геаграфія. Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету. 10 клас. Сшытак для практычных і самастойных работ
Сшытак складзены ў адпаведнасці з праграмай і вучэбным дапаможнікам для 10 класа. Выданне ўключае практычныя работы, прадугледжаныя вучэбнай праграмай, самастойныя работы, прызначаныя для тэматычнага кантролю, а таксама геаграфічныя дыктанты для самаправеркі. Выкарыстанне сшытка скарачае час на выкананне работ вучнямі і іх праверку настаўнікам.
Рэкамендуецца вучням 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- кафедра турызму і краіназнаўства ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» (доктар геаграфічных навук, прафесар) К. К. Красоўскі
- настаўнік геаграфіі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 10 г. Мінска» А. М. Дзяргачова
- вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, кандыдат фiлалагічных навук І. У. Кандраценя