Пачатковая школа. 1 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне з’яўляецца дапаможнікам для настаўнікаў, якія працуюць у 1 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай мовай навучання. Дапаможнік складзены ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для кожнага канкрэтнага ўрока вычляняецца абавязковы для навучання аб’ём матэрыялу, вызначаюцца адукацыйныя мэты, колькасць і віды абавязковых кантрольных работ. Выкарыстанне каляндарна-тэматычнага планавання дапаможа паспяхова арганізаваць працэс навучання ў 1 класе ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі вучэбных праграм.