Пачатковая школа. 3 клас. Матэматыка. Чалавек і свет. Асновы бяспекі жыццядзейнасці. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2023/2024 навучальны год
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпаведнасці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і накіравана на арганізацыю працэсу навучання ў 3 класе ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі праграм. Для кожнага ўрока прыведзены абавязковы для вывучэння аб’ём вучэбнага матэрыялу, вызначаны адукацыйныя мэты і дамашняе заданне. Па кожным прадмеце прапісаны віды кантрольных работ.