Жукович Николай Васильевич

Жукович Н. В.

Нарадзіўся 4 красавіка 1964 года ў в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1985 годзе скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага інстытута імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».

У 1999 годзе скончыў аспірантуру пры ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі».

Настаўнічаў у Шылінскай базавай школе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, з'яўляўся намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце гэтай навучальнай установы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 2 г. Бярозы. З 1994 і па 2020 год з'яўляўся дырэктарам сярэдняй школы № 1 імя В. Х. Галаўко г. Бярозы.

У цяперашні час з'яўляецца выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры філіяла «Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М. С. Высоцкага» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі».

З'яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Аўтар звыш 100 артыкулаў у навукова-метадычных часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Пачатковая школа», «Пачатковае навучанне» і ў «Настаўніцкай газеце».

Мае аўтарскі педагагічны сайт «Каб харашэць душой»: zhukovich4.narod.ru.

Пособия автора