Зборнік «Цені Дзікага палявання»

Серыя «Сучасная беларуская лiтаратура» — гэта сумесны літаратурны праект выдавецтва «Аверсэв» і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кожная кніга серыі — гэта дуэт літаратуры і жывапісу. У афармленні вокладак выкарыстаны рэпрадукцыі карцін з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

У зборніку «Цені Дзікага палявання» беларускія пісьменнікі працягваюць традыцыі фальклорна-міфалагічнай і гісторыка-дэтэктыўнай прозы, закладзеныя Янам Баршчэўскім і Уладзімірам Караткевічам. Сюжэты твораў звяртаюцца да беларускай нацыянальнай гісторыі і народных павер’яў.

Міфы, паданні, легенды — гэта паветра, якім дыхае народ. Таму так арганічна ўплятаюцца міфічныя матывы ў канву рэальных гістарычных падзей. Падчас чытання падаецца, што купальскім вечарам сядзіш з сябрамі ля вогнішча і слухаеш жудасна цікавыя гісторыі. Здаецца, вось-вось завухкае пугач і ў прыцемках прамільгне ці то драпежнік, ці то здань.

У аповесці «Лесавік» Алеся Кажадуба чытачы зазіраюць у самы лясны гушчар, куды рэдка трапляе нават вопытны паляўнічы. Мы бачым пушчу вачыма яе сапраўднага гаспадара — лесавіка. Гэта міфічная істота паступова становіцца блізкай і зразумелай. Але твор зусім не нагадвае дзіцячую казку: павольны аповед зачароўвае сваёй рэалістычнасцю. Непрыкметна знікаюць межы, якія аддзяляюць міф ад паўсядзённасці, і перад чытачамі разгортваецца шчымлівая гісторыя роднай прыроды.

Людміла Рублеўская — прызнаны майстра містычна-гістарычнай прозы. Аповесць «Ночы на Плябанскіх Млынах» з першых радкоў настройвае чытача на нешта незвычайнае: «Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы. І не было лепшага дома і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе».

У аснове сюжэта — міфы і легенды горада Мінска, якія героі расказваюць адзін аднаму ў чаканні непазбежнага фіналу. Чароўныя карункі распаведзеных гісторый ірвуцца пры сутыкненні з рэальнасцю, якая аказваецца страшнейшай за любую містыку.

У «Міфе пра каханне» Ганны Навасельцавай спалучаюцца вобразы беларускай і антычнай міфалогіі. Пісьменніца па-майстэрску пераплятае легенды і мроі, дапаўняе іх складанымі рэбусамі з пачуццяў. Адсылкі да сюжэтаў антычных міфаў і твораў сусветнай літаратуры закручваюць ніткі аповеду ў заблытаны клубок. Ці здатна сучасная Папялушка дзеля выратавання каханага ісці наўпрост да ўладара падземнага царства?.. Гэтае і іншыя неспадзяваныя пытанні ставіць перад чытачамі напружаная літаратурная казка Ганны Навасельцавай.

У афармленні вокладкі кнігі выкарыстана рэпрадукцыя акварэльнай ілюстрацыі «На паляванні» Васіля Шаранговіча да паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Васіль Пятровіч Шаранговіч — народны мастак Беларусі. У сваёй творчасці ён выкарыстоўваў нацыянальныя матывы, сімвалы і метафары. Ілюстрацыя «На паляванні» — адна з 37 ілюстрацый, створаных мастаком да эпічнай паэмы Адама Міцкевіча. У іх адчуваецца, як Васіль Шаранговіч паэтызуе прыгажосць і драматызм чалавечага быцця з дапамогай своеасаблівых ракурсаў, каларыту, рытмічнай арганізацыі прасторы.

Дараванне. Аповесці

Бумажная книга
Электронная книга
Дараванне. Аповесці
Душа твая светлая. Апавяданні

Бумажная книга
Электронная книга
Душа твая светлая. Апавяданні
Чароўная скарбніца. Творы для дзяцей

Бумажная книга
Электронная книга
Чароўная скарбніца. Творы для дзяцей
Размова з люстэркам. Жаночая навела

Бумажная книга
Электронная книга
Размова з люстэркам. Жаночая навела
Цені Дзікага палявання

Бумажная книга
Электронная книга
Цені Дзікага палявання
Планета ў падарунак. Фантастыка

Бумажная книга
Электронная книга
Планета ў падарунак. Фантастыка

Падрабязней пра іншыя кнігі серыі:
«Дараванне»
«Душа твая светлая»
«Чароўная скарбніца»
«Размова з люстэркам»
«Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын»
«Планета ў падарунак»