Госці з БДТУ ў выдавецтве «Аверсэв»

23 чэрвеня офіс выдавецтва «Аверсэв» наведалі дзве групы студэнтаў 1 курса факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый БДТУ (спецыяльнасць «Выдавецкая справа»).

Падчас азнаямленчай экскурсіі нашы будучыя калегі пачулі гісторыю выдавецтва, атрымалі ўяўленне аб працэсах работы над рукапісам і разнастайнасці гатовай прадукцыі кампаніі. Супрацоўнікі «Аверсэв» з задавальненнем і вялікім энтузіязмам прынялі гасцей і адказалі на іх пытанні.

Аб наведванні «Аверсэв» студэнтам будуць нагадваць сумесныя фатаграфіі і прыемныя сувеніры.

Наша выдавецтва з года ў год прытрымліваецца сваёй місіі: дзяліцца вопытам і ведамі з падрастаючым пакаленнем, у чыіх руках — будучыня кнігавыдання Беларусі.

Дапамагаем вучыць, дапамагаем вучыцца!

up
Вход