Першым пакупнікам дапаможніка «Спутник Букваря» – кніга «Добрые стихи» ў падарунак!

Выдавецтва «Аверсэв» падрыхтавала спецыяльную прапанову. Першыя пакупнікі дапаможніка «Спутник Букваря» атрымаюць кнігу «Добрые стихи» ў падарунак!

Чаму мы выбралі менавіта гэтыя кнігі?

«Спутник Букваря» Вольгі Ігараўны Цірынавай – гэта дапаможнік, які пашырае і паглыбляе тэмы «Букваря». Настаўнікі могуць займацца па ім як з тымі першакласнікамі, якія ўжо ўмеюць чытаць, так і з тымі, якія пакуль робяць першыя крокі ў свеце кніг. А дома дзеці могуць знаёміцца з невялікімі тэкстамі ў дапаможніку разам з бацькамі, каб замацоўваць і развіваць навыкі чытання.

«Добрые стихи» – зборнік дзіцячых вершаў вядомага беларускага паэта Віктара Сямёнавіча Кудлачова. У ім ёсць вершы пра ўсё на свеце: пра вясёлых зверанят і любімыя цацкі, пра сям’ю і сяброў, пра розныя захапленні і заняткі. З-за чаго хмурыцца буры мядзведзь? Як парадаваць маму? Куды ляцяць думкі? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні дзеці знойдуць на старонках кнігі. Яна будзе карыснай як для сумеснага чытання ў цёплай сямейнай атмасферы, так і для заняткаў у школе.

Дзякуючы «Спутнику Букваря» і «Добрым стихам» дзеці не толькі навучацца грамаце, але і даведаюцца аб тым, што такое шчасце і радасць, дабрыня і суперажыванне, пранікнуць у таямніцы навакольнага свету. Кнігі дапамогуць ім пашырыць кругагляд і развіць свае лепшыя якасці.

Заказвайце «Спутник Букваря» ў нашым інтэрнэт-магазіне!

up
Вход