Развіваем і замацоўваем навыкі чытання ў малодшых школьнікаў

Прывіць дзіцяці жаданне чытаць кнігі – лепшы падарунак, які мы можам для яго зрабіць. Кнігі – гэта дзверы ў чароўны свет, напоўнены незабыўнымі прыгодамі і адкрыццямі. Яны развіваюць мысленне, уяўленне, уменне думаць і разважаць.

Як навучыць дзіця чытаць і зрабіць гэты занятак максімальна цікавым?

У гэтым вам дапамогуць кнігі выдавецтва «Аверсэв».

У серыі кніг «Я учусь читать» заданні прадстаўлены ў гульнявой і займальнай форме. Яны дазволяць сфарміраваць і замацаваць навык правільнага і ўсвядомленага чытання ў дзіцяці. У працэсе выканання простых практыкаванняў у дзяцей з’яўляецца цікавасць да чытання і фарміруюцца ўстойлівыя чытацкія ўменні.


Кнігі серыі «Скорочтение» змяшчаюць невялікія па аб’ёме тэксты і заданні, якія дапамогуць вучням пачатковай школы развіць свядомасць, увагу і памяць, а таксама стаць чытачамі, якія думаюць. Работа з дапаможнікамі зробіць навучанне чытанню не складаным, а займальным.


У выданнях «Хрестоматия по литературному чтению» сабраны міфы, казкі, вершы, апавяданні, якія ўваходзяць у залаты фонд дзіцячай літаратуры. Гэтыя дапаможнікі можна чытаць у коле сям’і, а можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі да заняткаў па пазакласным чытанні.


up
Вход