Дзённічак вучня пачатковых класаў
Вучыцца ў школе займальна: шмат цікавых урокаў, мерапрыемстваў і новых дасягненняў. Запісаць расклад усіх урокаў і падзей і не згубіць дамашняе заданне дапаможа «Дзённічак вучня пачатковых класаў».
Акрамя раскладу ўрокаў і дамашніх заданняў, у дзённічак можна запісаць дадатковыя мерапрыемствы на кожны тыдзень, планы на канікулы, заўвагі, падзякі, рэкамендацыі настаўніка. У канцы выдання прыводзяцца правілы запаўнення і вядзення дзённічка.