Дадатак Aversev Media: яшчэ больш вучэбных дапаможнікаў у тваім смартфоне!
Мы запускаем абноўленую версію дадатку Aversev Media! Цяпер дадатак Aversev Media – гэта не толькі зручны спосаб карыстацца падручнікамі на смартфоне або камп'ютары, але і магчымасць купляць электронныя версіі дапаможнікаў выдавецтва «Аверсэв». Дзякуючы ім настаўнікі змогуць тлумачыць новую тэму і правяраць вывучаны матэрыял, школьнікі – замацоўваць веды па прадметах, абітурыенты – рыхтавацца да здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання, а бацькі – займацца з дзецьмі дадаткова.
Новая версія рэсурсу даступная праз браўзер, а таксама як дадатак на Android і iOS. На сённяшні дзень у Aversev Media даступна больш за 800 электронных версій кніг.
Каб набыць дапаможнікі, вам трэба:
- • націснуць «Прапусціць» на старонцы з хуткім падборам падручнікаў;
- • стварыць свой профіль (у меню, якое раскрываецца ў правым верхнім вугле, выбіраем пункт «Профіль», далей – «Зарэгістравацца», уводзім даныя і пацвярджаем рэгістрацыю);
- • перайсці ў каталог (праз меню). Выкарыстоўваючы значок фільтра, выбраць неабходныя клас, прадмет, від выдання, мову навучання;
- • дабавіць усе неабходныя дапаможнікі ў кошык і перайсці ў яго для аплаты або набыць дапаможнікі праз Google Play/App Store. У браўзеры аплата ажыццяўляецца праз сістэму электронных плацяжоў WEBPAY, у версіі дадатку для Android – і праз кошык WEBPAY, і праз аплату Google Play, у версіі для iOS – толькі праз App Store.
Пасля атрымання аплаты набытыя кнігі будуць дабаўлены ў раздзел «Мае кнігі». Пакупкі сінхранізуюцца паміж устройствамі праз асабісты кабінет (профіль).
Цяпер з дадаткам Aversev Media вучыцца і вучыць стане яшчэ зручней!