Праводзім лета з карысцю! Рыхтуемся да першага класа
Пазнаёміцца з літарамі, геаметрычнымі фігурамі, лікам ад 1 да 10, а таксама навучыцца акуратна маляваць лініі, запісваць лічбы і знакі, адрозніваць галосныя і зычныя гукі, злучаць іх у склады і словы... Усе гэтыя навыкі абавязкова спатрэбяцца дзіцяці, якому давядзецца пайсці ў першы клас. Таму сёння ў рубрыцы «Праводзім лета з карысцю!» мы раскажам вам пра падрыхтоўку да вучобы з выкарыстаннем дапаможнікаў серыі «Скоро в школу».
Дзякуючы нескладаным і займальным заданням з дапаможнікаў малышы навучацца:
- • распазнаваць і запамінаць літары;
- • злучаць літары ў склады, чытаць словы, сказы і невялікія тэксты;
- • каардынаваць рухі рук;
- • арыентавацца ў межах ліста паперы, рабочага радка і асобнай клеткі;
- • перадаваць лініі і фігуры, лічбы і літары на пісьме;
- • асвойваць элементарныя матэматычныя ўяўленні аб геаметрычных фігурах, лічбах і дзеяннях з імі.









Заданні з кніг серыі «Скоро в школу» дапамагаюць развіць маўленне, памяць, уседлівасць і ўвагу, прасторавае і творчае мысленне. Аўтары раяць займацца сістэматычна, не больш за 20-30 хвілін за падыход, а галоўнае – пачынаць заняткі тады, калі ў дзіцяці добры настрой. Так малышы падрыхтуюцца да навучання ў першым класе з цікавасцю і захопленасцю.
Працягвайце сачыць за абнаўленнямі нашай рубрыкі «Праводзім лета з карысцю!» з практычнымі парадамі для бацькоў дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.