У Мінскай вобласці прайшла алімпіяда па правілах дарожнага руху
Штогод у Мінскай вобласці праходзіць алімпіяда на веданне правілаў дарожнага руху сярод вучняў 5–7 класаў. Мэта мерапрыемства – прывіваць дзецям навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах, падахвочваць школьнікаў вывучаць і прымяняць на практыцы правілы дарожнага руху. Арганізатарамі алімпіяды выступілі Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама і Упраўленне ДАІ УУС.
У гэты раз пляцоўкай для спаборніцтваў стала сярэдняя школа № 25 горада Барысава. За перамогу змагаліся 23 каманды найлепшых знаўцаў ПДР з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Кожная каманда складалася з трох чалавек: па адным вучню 5, 6 і 7 класаў.
Алімпіяда ўключала некалькі этапаў: індывідуальнае рашэнне білетаў з 10 пытаннямі па правілах дарожнага руху, каманднае рашэнне задачы «Дарожная сітуацыя», а таксама творчы конкурс «Бяспечная дарога вуснамі дзяцей!».
Па выніках спаборніцтваў пераможцамі ў агульнакамандным заліку сталі:
- • 1-е месца – Салігорскі раён,
- • 2-е месца – Барысаўскі раён,
- • 3-е месца – Мінскі раён.
У асабістым заліку лепшымі сталі:
- • 5 клас – Міхаіл Кожын,
- • 6 клас – Антон Раўтовіч,
- • 7 клас – Валерыя Гілеўская.
Пераможцы алімпіяды атрымалі дыпломы і падарункі. Выдавецтва «Аверсэв» традыцыйна падтрымала ўсіх удзельнікаў, уручыўшы камплекты вучэбна-метадычнай літаратуры.