Выдавецтва «Аверсэв» запрашае наведаць кніжную выставу-кірмаш

З 5 па 9 лютага 2020 года пройдзе XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Наведвальнікаў кніжнага форуму чакае маштабная дзелавая і культурная праграма: круглыя сталы, майстар-класы, дыскусіі, варкшопы ад мастакоў і ілюстратараў, прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі. Свае навінкі прадставяць больш за 300 экспанентаў з 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Слоган кніжнай выставы гэтага года – «Беларусь – адкрытая кніга».

Выстава пройдзе па адрасе: праспект Пераможцаў, 14.
Час працы: 5-8 лютага – з 10.00 да 19.00, 9 лютага – з 10.00 да 16.00. Уваход вольны.

Запрашаем наведаць стэнд выдавецтва «Аверсэв», а таксама прыняць удзел у нашых мерапрыемствах:

6 лютага (чацвер)
Час
Месца правядзення
Мерапрыемства
13.00
Стэнд выдавецтва «Аверсэв»
Міні-заняткі па кнізе «Познайка. Математическая логика. 100 заданий» (аўтар: Парфенцьева Таццяна Аляксандраўна)
15.00
Стэнд выдавецтва «Аверсэв»
Розыгрыш дапаможнікаў выдавецтва
15.30
Нацыянальны стэнд РБ
«Маўчанне ў навучанні: метадалагічныя і дыдактычныя асновы» (прэзентацыя кніг рэктара БДУ Караля Андрэя Дзмітрыевіча)
7 лютага (пятніца)
Час
Месца правядзення
Мерапрыемства
13.00
Стэнд выдавецтва «Аверсэв»
Вучымся бачыць і разумець навакольны свет. Прэзентацыя кнігі «Эвристические сказки. Обучение через открытие. Приключения Лисёнка и его друзей» (аўтары: Кароль Андрэй Дзмітрыевіч, Вараб’ёва Кацярына Анатольеўна)
15.00
Стэнд выдавецтва «Аверсэв»
Розыгрыш дапаможнікаў выдавецтва
8 лютага (субота)
Час
Месца правядзення
Мерапрыемства
12.00
Стэнд выдавецтва «Аверсэв»
Трэніруем лагічнае і творчае мысленне разам з серыяй «Умней-ка. Развивающие карточки» (аўтар: Галко Наталля Аляксандраўна)
13.30
Нацыянальны стэнд РБ
Прэзентацыя сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» (сумесна з Беларускім саюзам жанчын)
15.00
Стэнд выдавецтва «Аверсэв»
Розыгрыш дапаможнікаў выдавецтва
9 лютага (нядзеля)
Час
Месца правядзення
Мерапрыемства
11.00
Стэнд выдавецтва «Аверсэв»
Віктарына ад выдавецтва
up
Вход