Віншуем пераможцаў Адкрытага конкурсу педагагічнага майстэрства!

Падведзены вынікі конкурсу, які праводзіла выдавецтва «Аверсэв» сярод педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На конкурс паступіла больш за 1800 работ. Журы вызначыла 60 пераможцаў у пяці намінацыях. Усе пераможцы будуць узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і планшэтамі Samsung.

Запрашаем пераможцаў на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца 19 снежня 2019 года ў 12.00 у кнігарні «Дом кнігі "Светач"» па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 2 паверх.

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем ім творчай самарэалізацыі і ўвасаблення новых ідэй у прафесійнай дзейнасці!

Усім удзельнікам конкурсу будуць высланы сертыфікаты ў электронным выглядзе пасля правядзення цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.

Выказваем асаблівую ўдзячнасць «Настаўніцкай газеце» за інфармацыйную падтрымку і членам журы за прафесійны і аб'ектыўны падыход да ацэнкі конкурсных работ.

Выдавецтва «Аверсэв» дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу!

up
Вход