Працягваецца прыём работ на Адкрыты конкурс педагагічнага майстэрства!
Загрузіць работы для ўдзелу ў конкурсе можна на сайце konkurs.aversev.by па 15 лістапада 2019 года.
Дзякуем удзельнікам, якія ўжо даслалі работы і запрашаем зацікаўленых настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі далучыцца да конкурсу.
Загрузіць план-канспект урока па выбранай тэме можна на сайце konkurs.aversev.by па 15 лістапада 2019 года.
Каб загрузіць работу, неабходна:
- увайсці ў асабісты кабінет;
- у раздзеле «Загрузка конкурсных работ» выбраць тэму і прымацаваць да яе адпаведны файл з планам-канспектам урока;
- націснуць кнопку «Адправіць на конкурс».
Жадаем поспехаў усім удзельнікам!