Віншуем пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне»!

21 верасня, у Міжнародны дзень міру, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне».

21 верасня, у Міжнародны дзень міру, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне». Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстым зале Мінскага храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

На цырымоніі ўзнагароджання былі прадстаўлены малюнкі пераможцаў — навучэнцаў школ мастацтваў, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, каледжаў мастацтваў з усёй краіны. Конкурсныя малюнкі аб’ядноўвае агульная тэма — дзіцячы погляд на свет, шчасце, дружбу і сям’ю. Яркія і шчырыя работы юных мастакоў дапамагаюць дарослым зірнуць на навакольны свет па-іншаму, адкрыць яго прыгажосць і спакой.

 

Пераможцам конкурсу былі ўручаны ганаровыя дыпломы, падарункі і кнігі «Дети за мир. Рисунки», куды ўвайшлі лепшыя конкурсныя работы.

 

Конкурс жывапісу праводзіўся Беларускім фондам міру пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Выдавецтва «Аверсэв» аказала дапамогу ў арганізацыі конкурсу і выпуску зборніка «Дети за мир. Рисунки». Гэта трэцяя кніга цыкла «Дети за мир», у які ўваходзяць таксама «Сочинения» і  «Стихотворения», падрыхтаваныя сумесна з Беларускім фондам міру.

up
Вход