Сшыткі «Хвілінка чыстапісання» для 2-4 класаў
Дапаможнiкi накіраваны на развіццё і ўдасканаленне каліграфічных навыкаў навучэнцаў.
Сшыткі «Хвілінка чыстапісання» накіраваны на развіццё і ўдасканаленне каліграфічных навыкаў навучэнцаў.
У дапаможніках прадстаўлены заданні да кожнага ўрока ў адпаведнасці з каляндарна-тэматычным планаваннем і тэмамі падручніка. Матэрыял сшыткаў можна выкарыстоўваць у якасці дадатковага задання на ўроках, у групах прадоўжанага дня, а таксама дома для адпрацоўкі навыкаў пісьма і арфаграфічных уменняў.
Дапаможнікі выдадзены для заняткаў па наступных вучэбных прадметах:
Русский язык
- Русский язык. 2 класс. Минутка чистописания
- Русский язык. 3 класс. Минутка чистописания
- Русский язык. 4 класс. Минутка чистописания
Беларуская мова
- Беларуская мова. 2 клас. Хвілінка чыстапісання
- Беларуская мова. 3 клас. Хвілінка чыстапісання
- Беларуская мова. 4 клас. Хвілінка чыстапісання
Рэгулярныя заняткі са сшыткамі навучаць дзяцей акуратнаму і выразнаму пісьму, сфарміруюць устойлівасць іх почырку, дапамогуць выхаваць адказнае стаўленне да выканання любой працы.