Віншуем з заканчэннем навучальнага года!
Па ўсёй краіне звіняць апошнія званкі, закончыўся навучальны год, а наперадзе – доўгачаканыя летнія канікулы.
Дарагія дзеці, паважаныя педагогі і бацькі!
Па ўсёй краіне звіняць апошнія званкі, закончыўся навучальны год, а наперадзе – доўгачаканыя летнія канікулы. Аддадзена шмат сіл, перажыта шмат эмоцый на шляху да поспеху. Цяпер можна заслужана адпачываць і атрымліваць асалоду ад сонечных днён, праводзіць час з сябрамі і набываць новыя ўражанні.
Жадаем усім добрага лета! А выпускнікам – зрабіць правільны выбар і знайсці сваё месца ў жыцці.