Выдавецтву «Аверсэв» 25 гадоў!
19 мая 2019 года выдавецтва «Аверсэв» адзначае свой дзень нараджэння. Дзякуй, што вы з намі ўжо 25 гадоў!
19 мая 2019 года выдавецтва «Аверсэв» адзначае свой дзень нараджэння. 25 гадоў мы дапамагаем вучыць, дапамагаем вучыцца. Нашы кнігі вучаць дзетак чытаць і пісаць, дапамагаюць настаўнікам арганізоўваць цікавыя ўрокі, а старшакласнікам – рыхтавацца і здаваць экзамены на выдатна, паступаць у ВНУ.
«Аверсэв» – гэта дружная каманда, якая дапамагае кнізе прайсці шлях ад ідэі да пакупніка. А яшчэ мы – гэта нашы чытачы, аўтары, рэцэнзенты, метадысты і партнёры. Вынікі, якіх мы дасягнулі сёння, сталі магчымымі дзякуючы прафесійнай і зладжанай рабоце ўсіх супрацоўнікаў выдавецтва і нашых калег.
Сёння мы ў чарговы раз дзякуем педагогам, бацькам і вучням за давер. Дзякуй, што вы з намі ўжо 25 гадоў!