Топ-5 кніг, якія дапамогуць паспяхова здаць ЦТ
Цэнтралізаванае тэсціраванне ўжо хутка! Мы прапануем 5 кніг, якія дапамогуць старшакласнікам і абітурыентам самастойна і якасна падрыхтавацца да ЦТ.
Цэнтралізаванае тэсціраванне ўжо хутка! Мы прапануем 5 кніг, якія дапамогуць старшакласнікам і абітурыентам самастойна і якасна падрыхтавацца да ЦТ.
1. Русский язык. ЦТ за 60 уроков
2. Беларуская мова. ЦТ за 60 урокаў
Кнігі ўяўляюць сабой 60 урокаў па тэмах, якія неабходна ведаць на тэсціраванні. Кожны ўрок складаецца з некалькіх рубрык, што ўключаюць:
- практыкаванні і тэсты, якія дапамогуць выявіць прабелы ў ведах;
- кароткі канспект тэарэтычнага матэрыялу;
- практыкаванні з падказкамі для трэніроўкі;
- кантрольныя тэсты з каментарыямі і ключамі.
Акрамя таго, праверыць свае веды па рускай мове і прайсці выніковыя тэсты з кнігі «Русский язык. ЦТ за 60 уроков» можна на нашым сайце прама зараз.
3. Английский язык. На пути к успеху
Гэта кніга дапамагла паступіць у ВНУ ужо не аднаму пакаленню абітурыентаў і добра вядома педагогам.
У першай частцы выдання прыводзяцца практыкаванні, а таксама агульныя правілы ўтварэння і ўжывання граматычных структур. Другая і трэцяя часткі кнігі ўтрымліваюць лексіка-граматычныя тэсты і тэсты па чытанні, якія дапамогуць падрыхтавацца да выканання розных відаў заданняў на ЦТ.
4. Математика. ЦТ. Теория. Примеры. Тесты
Мэта кнігі – дапамагчы вучням сістэматызаваць веды і ўменні, неабходныя для рашэння задач па матэматыцы. Кожны раздзел кнігі змяшчае:
- тэарэтычны і даведачны матэрыял, які дапаможа паўтарыць ўсе асноўныя азначэнні, формулы і тэарэмы;
- тэставыя заданні закрытага і адкрытага тыпаў (А1, А2... – з выбарам варыянту адказу і B1, В2... – без выбару варыянту адказу), якія пачынаюцца з падрабязнага рашэння прыкладу або задачы пэўнага віду.
5. Физика. Пособие для подготовки к централизованному тестированию
Дапаможнік змяшчае асноўныя фізічныя паняцці, законы і формулы, а таксама тэставыя заданні, якія ахопліваюць усе тыпы задач, што прапануюцца на цэнтралізаваным тэсціраванні па фізіцы. У канцы кнігі прыведзены тры варыянты праверачных заданняў і восем варыянтаў выніковых тэстаў.
Патрэніравацца ў рашэнні выніковых тэстаў з дапаможніка можна таксама онлайн.
Больш дапаможнікаў для падрыхтоўкі да ЦТ па гэтых і іншых прадметах вы знойдзеце ў раздзеле «Цэнтралізаванае тэсцiраванне».