ХХVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

З 6 па 10 лютага 2019 года пройдзе XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Запрашаем наведаць стэнд выдавецтва і прыняць удзел у нашых мерапрыемствах.

З 6 па 10 лютага 2019 года пройдзе XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая адкрывае міжнародны каляндар кніжных выстаў.

Асноўныя тэмы выставы – Год малой радзімы і II Еўрапейскія гульні. Знойдуць сваё адлюстраванне і юбілеі класікаў беларускай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі нашай краіны.

На стэндах удзельнікаў пройдуць сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі, майстар-класы. Будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, арганізавана экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя», якая прадэманструе ўнікальную абстаноўку старадаўняга друкарскага двара.

Традыцыйна падчас выставы адбудзецца Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» (6-7 лютага) з удзелам аўтараў краін блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў.

На цэнтральнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і конкурсу маладых літаратараў «Першацвет».

ВВыстава пройдзе па адрасе: праспект Пераможцаў, 14.
Час працы: 6-9 лютага з 10.00 да 19.00. 10 лютага з 10.00 да 15.00.

Запрашаем наведаць стэнд выдавецтва і прыняць удзел у нашых мерапрыемствах:

7 лютага

Час Месца правядзення Мерапрыемства
12.00-12.40 Нацыянальны стэнд РБ прэзентацыя серыі «Жыла-была казка»
(аўтары: Нядвецкая Т. М., Касянюк Р. Р.)
12.30-13.30 Стэнд выдавецтва «Аверсэв» дзіцячая віктарына «Цуды роднага краю»
(аўтары: Трафімаў С. А., Трафімава Г. У.)
12.40-13.00 Нацыянальны стэнд РБ прэзентацыя серыі «Скоро в школу»
(аўтар Шыдлоўская В. Я.)
на працягу дня Стэнд выдавецтва «Аверсэв» віктарына ад выдавецтва

8 лютага

Час Месца правядзення Мерапрыемства
12.00-13.00 Нацыянальны стэнд РБ прэзентацыя кнігі вершаў «Дети за мир»
(сумесна з Беларускім фондам міру)
12.00-13.00 Стэнд выдавецтва «Аверсэв» майстар-клас «Чароўны працаўнічок: складаем арыгамі»
(аўтар Кудзейка М. В.)
13.00-16.00 Стэнд выдавецтва «Аверсэв» «Мы – за бяспеку на дарогах»: прэзентацыя дапаможнікаў па АБЖ для вучняў 5-9 класаў
(ДАІ УУС Мінаблвыканкама і кампаніяй «Аркитек Мультима»)

9 лютага

Час Месца правядзення Мерапрыемства
11.00-12.00 Стэнд выдавецтва «Аверсэв» прэзентацыя серыі «Скоро в школу»
(аўтар Шыдлоўская В. Я.)
12.00-12.40 Нацыянальны стэнд РБ прэзентацыя карпаратыўнага календара «Аверсэв» «Таямнiцы сучаснага мастацтва»
(сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь)
13.00-14.00 Стэнд выдавецтва «Аверсэв» прэзентацыя серыі «Чытанка-маляванка» – «Чытаем і малюем разам»
на працягу дня Стэнд выдавецтва «Аверсэв» віктарына ад выдавецтва

10 лютага

Час Месца правядзення Мерапрыемства
на працягу дня Стэнд выдавецтва «Аверсэв» віктарына ад выдавецтва

Таксама на нашым стэндзе будзе працаваць фотазона, дзе кожны госць выставы зможа зрабіць арыгінальную фатаграфію на памяць.

Будзем рады сустрэчы з вамі на выставе!

up
Вход