Зубрыліна Інэса Уладзіміраўна

Зубрилина И. В.

У 2001 годзе з адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Бакалаўр педагагічных навук, саіскальнік кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Cтаршы выкладчык кафедры паслядыпломнай моўнай адукацыі ІПКіПК МДЛУ, настаўнік англійскай мовы гімназіі № 24 г. Мінска. Кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст». Педагагічны стаж — 14 гадоў.

З'яўляецца пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» (2011, 2012, 2013), конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года — 2011».

І. У. Зубрыліна — сертыфікаваны выкладчык Google-тэхналогій міжнароднага класа, сертыфікаваны выкладчык вэб-тэхналогій, аўтар ЭСН па англійскай мове, дапаможнікаў для інтэрактыўнай дошкі, прафесійных блогаў і сайтаў. З'яўляецца членам клуба «Крыштальны журавель», старшынёй асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў «Iмкненне», кіраўніком секцыі настаўнікаў замежнай мовы Беларускага педагагічнага грамадства. Была аўтарам і кіраўніком рэспубліканскай гадавой школы настаўнікаў замежнай мовы (АПА, Мінск, жнівень 2012, жнівень 2013, жнівень 2014).

Правяла шэраг адкрытых урокаў і майстар-класаў для педагагічнай грамадскасці розных рэгіёнаў Беларусі ў рамках дзейнасці клуба «Крыштальны журавель», а таксама аўтарскія семінары для выкладчыкаў замежнай мовы на базе МДЛУ і ўсіх абласных інстытутаў развіцця адукацыі. З'яўляецца распрацоўшчыкам вучэбных праграм павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў англійскай мовы «Навучанне замежным мовам ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», «Лінгваметадычны практыкум», «IТ-тэхналогіі ў навучанні англійскай мове», а таксама распрацоўшчыкам зместу дыстанцыйнага курса па англійскай мове для 10 і 11 класаў у абалонцы Moodle і дыстанцыйнага курса для настаўнікаў замежнай мовы «Інфармацыйныя тэхналогіі ў выкладанні замежных моў».

Агульная колькасць публікацый — больш за 40.

up
Вход