Жылко Віталій Уладзіміравіч

Жилко В. В.

Нарадзіўся 20 снежня 1953 года.

У 1971 годзе скончыў сярэднюю школу № 50 г. Мінска. У 1976 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе паступіў у аспірантуру, пасля заканчэння якой працуе на фізічным факультэце. У цяперашні час — дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі фізічнага факультэта БДУ.

Аўтар больш за 150 навуковых і вучэбна-метадычных работ і дапаможнікаў па фізіцы.

Вучням сярэдніх школ і настаўнікам фізікі ён вядомы як адзін з аўтараў вучэбна-метадычнага комплексу па фізіцы для 10–11-х і 11–12-х класаў (вучэбныя дапаможнікі, зборнікі задач, сшыткі для лабараторных работ і інш.).

З 1995 па 2010 год з'яўляўся рэдактарам аддзела «Фізіка» часопіса «Рэпетытар».

З 2001 года — старшыня секцыі «Фізіка» рэспубліканскага конкурсу даследчых работ школьнікаў. З 2003 года — кіраўнік дэлегацыі школьнікаў і член журы секцыі «Фізіка» на міжнародных канферэнцыях маладых вучоных (ICYS). З 2005 года ўзначальвае дэлегацыі школьнікаў на канферэнцыях маладых вучоных краін Еўрасаюза (EUCYS). З 2013 года — старшыня секцыі «Фізіка» навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair».

У 2008 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.

up
Вход