Прафесар кафедры граматыкі французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (да 01.07.2014).
У 1975 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук на тэму «Выделение класса частиц во французском языке». У 1991 годзе атрымала вучонае званне дацэнта па кафедры гісторыі французскай мовы МДЛУ. У 2004 годзе прысвоена вучонае званне прафесара па той жа кафедры.
Асноўныя напрамкі навукова-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці: гісторыя французскай мовы, прагмалінгвістыка, распрацоўка канцэпцыі нацыянальных вучэбна-метадычных комплексаў па французскай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
З'яўляецца старшынёй журы рэспубліканскіх конкурсаў на лепшую даследчую працу навучэнцаў, старшынёй навукова-практычных канферэнцый навучэнцаў г. Мінска, старшынёй журы абласных алімпіяд Мінскай вобласці, старшынёй журы лінгвістычных гульняў.
У 1963 годзе ўзнагароджана медалём «За освоение целинных и залежных земель» (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР). У 2005 годзе прысвоена званне кавалера ордэна ўрада Рэспублікі Францыя «Les palmes acad?miques». У 2006 годзе спіс прац Д. С. Вадзюшынай «Научное и учебно-методическое обеспечение преподавания французского языка в средней общеобразовательной школе» вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі. У 2008 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Аўтар каля 140 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у ліку якіх каля 80 вучэбных выданняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.