Скеп’ян Анастасія Анатольеўна

Скепьян А. А.

Нарадзілася 12 кастрычніка 1974 года ў Мінску.

У 1996 годзе з адзнакай скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2000 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю.

У 2012 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

З 1999 года па дадзены момант працуе ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, з іх 2 манаграфій, раздзелаў у 7 калектыўных манаграфіях, шэрага метадычных, картаграфічных выданняў.

Член камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па музеефікацыі замкава-палацавага комплексу «Мір», Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

Сфера навуковых інтарэсаў:

гісторыя ВКЛ, гісторыя культуры, гісторыя штодзённасці ў ВКЛ у XIV - першай палове XVIІ ст., гісторыя магнацкіх родаў ВКЛ і іх рэзідэнцый, міжнародныя сувязі ВКЛ.

up
Вход