Нарадзілася 15 красавіка 1952 года ў Гродзенскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладала ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі беларускую і рускую мовы, рускую мову як замежную, рыторыку.
Выкладчык-практык са шматгадовым педагагічным стажам. Падрыхтавала больш за трыццаць пераможцаў гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд школьнікаў па беларускай мове. Спецыялізуецца ў распрацоўцы вучэбных матэрыялаў і практычных дапаможнікаў па беларускай мове. Уваходзіла ў рэдакцыйную калегію часопіса «Беларуская мова і літаратура»(2001-2006).
Падрыхтавала да выдання шэраг дапаможнікаў, сярод якіх:
-
«Беларуская мова ў пытаннях і адказах»;
-
«Беларуская мова. Кароткі даведнік»;
-
«Слоўнік беларускай мовы»;
-
«Беларуская мова. Сшытак для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання».