Шкель Людміла Валер’еўна

Шкель Л. В.

Нарадзілася 7 студзеня 1980 года ў Мінску.

Скончыла факультэт прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Пасля заканчэння ўніверсітэта 2 гады адпрацавала па размеркаванні ў сельскай школе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Абараніла магістарскую дысертацыю, скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Эканамічная, сацыяльная, палітычная і рэкрэацыйная геаграфія» ў БДПУ імя М. Танка. Больш за 5 гадоў працавала выкладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі ў БДПУ імя М. Танка. У цяперашні час з'яўляецца навуковым супрацоўнікам лабараторыі матэматычнай і прыродазнаўчанавуковай адукацыі ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.

Сфера навуковых інтарэсаў: методыка навучання геаграфіі, змест геаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Аўтар больш за 60 публікацый, з іх 2 навуковых манаграфій, 2 падручнікаў па вучэбных прадметах «Чалавек і свет» і «Геаграфія», школьных атласаў і контурных карт, рабочых сшыткаў (у тым ліку ў суаўтарстве).

up
Вход