Паўлава Алена Уладзіміраўна

Павлова Е. В.

Нарадзілася ў 1963 годзе ў в. Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1982 годзе скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Настаўнік пачатковых класаў».

У 1987 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Настаўнік рускай мовы і літаратуры».

З 1982 года працуе настаўнікам пачатковых класаў.

У 2016 годзе прысвоена кваліфікацыйная катэгорыя настаўнік-метадыст.

Кіраўнік вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў. Член клуба настаўнікаў-метадыстаў «Прафесіянал». Кіраўнік творчай групы «Вопыт. Талент. Майстэрства». Член гарадской метадычнай рады.

З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый для часопіса «Пачатковая школа».

Суаўтар лінейкі рабочых сшыткаў для трэніровачных заданняў па рускай мове для 2-4 класаў.

up
Вход