Аўчыннікава Ларыса Генадзьеўна

Овчинникова Л. Г.

Нарадзілася 27 красавіка 1960 года ў г. Рыга (Латвія).

У 1982 годзе скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля заканчэння ВНУ працавала праграмістам у НДІ «Агат» (г. Мінск) і ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 1991 года па цяперашні час працуе настаўнікам інфарматыкі ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска».

У 2003 годзе атрымала вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, абараніўшы працу «Ужыванне модульнай тэхналогіі на ўроках інфарматыкі».

Вялікую ўвагу настаўнік надае пазакласнай працы па прадмеце. Яе вучні — пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы розных раённых, гарадскіх і міжнародных конкурсаў, алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, інтэрнэт-праектаў.

Навучэнцы пад кіраўніцтвам Л. Г. Аўчыннікавай актыўна ўдзельнічаюць і дамагаюцца высокіх вынікаў у гарадскіх конкурсах «Информашка», «Инфознайка», у інтэрнэт-праектах «Мой Минск», «Вокруг света», «В мир шагаю вместе с мамой», у конкурсах «Компьюарт», «Палитра безопасности», «Мир профессий».

Вучні Л. Г. Аўчыннікавай прымалі актыўны ўдзел і заваёўвалі дыпломы пераможцаў у міжнароднай інтэрнэт-алімпіядзе «E-COMPETITION», у камандных чэмпіянатах г. Мінска па праграмаванні, у алімпіядзе па інфарматыцы і вэб-праграмаванні механіка-матэматычнага факультэта БДУ, у тэлекамунікацыйнай алімпіядзе па інфарматыцы, якая праводзіцца Яраслаўскім Цэнтрам тэлекамунікацый і інфармацыйных сістэм ў адукацыі, і іншых конкурсах.

З 2006 года з'яўляецца аўтарам рабочых сшыткаў па інфарматыцы для вучняў 6-11 класаў (выдавецтва «Аверсэв»).

У 2011 годзе прымала ўдзел у гарадскім конкурсе «Вопыт і ініцыятыва педагогаў — рэсурс адукацыі сталіцы» і атрымала прэмію Мінгарвыканкама ў намінацыі «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах культурна-адукацыйнай прасторы сталіцы».

up
Вход