Агароднік Вікторыя Эдуардаўна

Огородник В. Э.

Нарадзілася 11 снежня 1967 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

У 1991 годзе скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2013 годзе скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (вучнёўскай і студэнцкай моладзі)».

Працавала настаўнікам хіміі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, метадыстам па хіміі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў. З 2008 года працуе старшым выкладчыкам кафедры хіміі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Галіна навуковых інтарэсаў звязана з распрацоўкай тэарэтыка-метадалагічных асноў бесперапыннай і практыка-арыентаванай падрыхтоўкі настаўніка хіміі.

З'яўляецца аўтарам 1 вучэбнага дапаможніка і 42 артыкулаў.

up
Вход