Новік Ірына Міхайлаўна

Новик И. М.

Нарадзілася 21 жніўня 1967 года ў в. Ганчары Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1989 годзе скончыла факультэт прыродазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік біялогіі і хіміі».

З 2011 года выкладае біялогію і медыцынскую падрыхтоўку ў СШ № 126 г. Мінска. З 2021 года курыруе медыцынскую падрыхтоўку ў лабараторыі гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. Стаж педагагічнай дзейнасці складае 32 гады.

Аўтар 39 публікацый, у тым ліку 7 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 2 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для педагогаў школ і пазашкольных устаноў. З'яўляецца суаўтарам вучэбнага дапаможніка па медыцынскай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў.

І. М. Новік з'яўляецца пераможцай конкурсу па стварэнні вучэбнага дапаможніка «Медыцынская падрыхтоўка» для вучняў 10-11 класаў, пераможцай Рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу педагагічных ідэй і майстэрства ў намінацыі «Паўрочнаыя распрацоўкі (сцэнарыі ўрокаў) па вучэбных прадметах».

Пры актыўным творчым удзеле І. М. Новік сярэдняя школа № 126 стала прызёрам гарадскога і пераможцай рэспубліканскага этапу конкурсу «Формула саду – 2017» на лепшы праект па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі.

Педагагічнае крэда: «Вучэнне – гэта вывучэнне правілаў, практыка – гэта вывучэнне выключэнняў».

up
Вход