Нарадзілася 2 жніўня 1955 года ў в. Пятровічы Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці (Расія).
У 1977 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (дыплом з адзнакай).
У цяперашні час працуе загадчыцай аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Стаж працы — 38 гадоў.
Агульная колькасць публікацый — больш за 80.
У суаўтарстве з Т. М. Трухан падрыхтаваны і выдадзены 10 перакладных руска-беларускіх і беларуска-рускіх слоўнікаў, адрасаваных як школьнікам розных узроставых катэгорый, так і шырокаму колу карыстальнікаў.
Член аўтарскіх калектываў 10 навуковых манаграфій, у ліку якіх — «Функционирование русского языка в близкородственном языковом окружении» (Кіеў, 1981), «Русский язык в Белоруссии» (Мінск, 1985), «Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси» (Мінск, 1999), «Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Морфология» (Мінск, 1990), «Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование» (Мінск, 2014) і інш.
Вучоны сакратар (з 1992 года) навуковага часопіса «Беларуская лінгвістыка».
Навуковыя інтарэсы: стараславянская моўная спадчына ва ўсходнеславянскіх мовах, супастаўляльнае даследаванне беларускай і рускай моў, вывучэнне моўных кантактаў, двухмоўная лексікаграфія.
Кандыдат філалагічных навук (1989).