Нарадзіўся 22 мая 1952 года ў в. Вуглы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1978), аспірантуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава (лабараторыя біялогіі развіцця раслін пры кафедры вышэйшых раслін біялагічнага факультэта) (1981). У сакавіку 1982 года ў МДУ імя М. В. Ламаносава абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1982 года працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Педагагічны стаж — больш за 30 гадоў. На працягу 18 гадоў працаваў загадчыкам кафедры агульнай біялогіі, загадчыкам кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі. У цяперашні час працуе дацэнтам кафедры агульнай біялогіі і батанікі.
Н. Д. Лісавым апублікавана больш за 400 прац, з іх 24 кнігі. Сярод кніг — два падручнікі для сярэдняй школы («Біялогія. 6 клас», 2015; «Біялогія. 10 клас», 2014); вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ, вучняў сярэдняй школы і абітурыентаў; метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў. Тры кнігі выдадзена за мяжой (у Расійскай Федэрацыі).
Н. Д. Лісаў з'яўляецца кіраўніком калектыву па распрацоўцы канцэпцыі, праграм і навучальных дапаможнікаў па біялогіі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Удзельнічаў у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм для біялагічных спецыяльнасцей педагагічных ВНУ.
Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.