Лазараў Аляксандр Аляксандравіч

Лазарев А. А.

Нарадзіўся 14 верасня 1967 года ў г. Мазыры Гомельскай вобласці.

Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Мазыра.

У 1994 годзе скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Працаваў у якасці настаўніка гісторыі ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах Мазыра і Гомеля. У 2002 годзе пераехаў у Мінск. З 2002 па 2010 год працаваў настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства і дапрызыўнай падрыхтоўкі ў СШ № 152 г. Мінска. З 2004 па 2006 год — настаўнікам гісторыі Беларусі ў эканоміка-прававой гімназіі пры Беларускім інстытуце правазнаўства. У розны час быў выкладчыкам гісторыі Беларусі ў ліцэі № 2 г. Мінска, выкладчыкам грамадазнаўства ў Мінскім абласным ліцэі, выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў, старшым выкладчыкам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыйнай работы Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, старшым выкладчыкам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009–2012 гадах працаваў у якасці выкладчыка гісторыі Беларусі і грамадазнаўства на курсах па падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання (ЦТ) у Цэнтры інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Праводзіў практычныя заняткі на курсах павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. Супрацоўнічае з Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў па складанні тэставых заданняў для ЦТ па грамадазнаўстве.

Навучэнцы А. А. Лазарава часта станавіліся пераможцамі і прызёрамі раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд, гарадскіх навукова-практычных канферэнцый. У 2007 і 2009 гадах быў узнагароджаны ганаровымі граматамі Упраўлення адукацыі Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска.

У цяперашні час працуе выкладчыкам на факультэце права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Аўтар публікацый па гісторыі Беларусі, а таксама цэлага шэрага вучэбных дапаможнікаў па грамадазнаўстве.

up
Вход