Лапо Мікіта Уладзіміравіч

Лаппо Н. В.

Нарадзіўся 15 сакавіка 1990 года ў горадзе Мінску.

У 2013 годзе з адзнакай скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Фізіка. Навукова-даследчая дзейнасць». У 2014 годзе скончыў магістратуру вышэйназванага факультэта, атрымаўшы ступень магістра фізіка-матэматычных навук. У цяперашні час навучаецца ў аспірантуры БДУ па спецыяльнасці «Тэарэтычная фізіка».

У 2011–2013 гадах працаваў настаўнікам фізікі ў гімназіі № 29 г. Мінска. Вучні М. У. Лапо з'яўляюцца прызёрамі заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы. На Міжнароднай алімпіядзе ў 2012 годзе яго вучні заваявалі два залатыя і адзін сярэбраны медаль. У 2013–2014 годзе ў якасці настаўніка фізікі вёў факультатыўныя заняткі па падрыхтоўцы да алімпіяд у Ліцэі БДУ. C 2013 года па цяперашні час з'яўляецца асістэнтам кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі фізічнага факультэта БДУ.

З 2013 года з'яўляецца членам журы рэспубліканскіх алімпіяд па фізіцы. З 2014 года з'яўляецца аўтарам задач для рэспубліканскіх алімпіяд. У 2014 годзе ў якасці кіраўніка каманды Беларусі прымаў удзел у Міжнароднай алімпіядзе па фізіцы ў Казахстане.

Двойчы прэміраваны Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

З 2013 года па цяперашні час працуе інжынерам-праграмістам у Беларускай асацыяцыі «Конкурс», дзе займаецца арганізацыяй правядзення гульняў-конкурсаў па вучэбных прадметах ва ўстановах адукацыі па ўсёй Беларусі. У 2015 годзе прымаў удзел у арганізацыі 4-й Еўрапейскай алімпіяды па матэматыцы сярод дзяўчат, якая праходзіла ў горадзе Мінску.

З 2006 года актыўна займаецца спартыўным арыентаваннем. Прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў па гэтым відзе спорту. У 2013 годзе стварыў Мінскую гарадскую федэрацыю арыентавання, дзе ў 2013–2015 гадах з'яўляўся старшынёй праўлення.

up
Вход