З 1985 г. па цяперашні час працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. З 2002 па 2007 г. з'яўляўся загадчыкам кафедраў методыкі музычнага выхавання і харавога дырыжавання, музыкі і музычнага выхавання, а з 2007 па 2013 г. – эстэтычнай адукацыі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў. Валянцін Каваліў шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі як спявак, кампазітар, аўтар-выканаўца, бард. Асноўны жанр творчасці – песня. Аўтар некалькіх нотных зборнікаў. Выдаў сем аўтарскіх кампакт-дыскаў: «Мир еще не созданных картин», «Всё от нас с тобой зависит», «Солнечный сонет», «Дорога вместе», «Минуты Осознания», «Дождик в галошках» (песні для дзяцей) і «Удивительная лесная история» (музычная казка). Песні Валянціна Васільевіча публікуюцца ў дзіцячых часопісах, гучаць па радыё і на тэлебачанні.
В. В. Каваліў з'яўляецца пераможцам і лаўрэатам розных музычных конкурсаў. На Усерасійскім фестывалі «Гринландия» (2010 г.) яго песня «Свет Победы» была прызнана лепшай песняй пра Вялікую Айчынную вайну. На рэспубліканскім конкурсе «За Жыццё» (2014 г.) песня «Папа, мама, я» заняла 1-е месца.
Аўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, шматлікіх навуковых артыкулаў па праблеме музычнай адукацыі. З 2009 па 2010 г. з'яўляўся старшынёй, а з 2011 г. – экспертам секцыі музычнага, тэатральнага і харэаграфічнага мастацтва Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
За сваю дзейнасць кампазітар і педагог узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і БДПУ імя М.Танка, граматамі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.