Нарадзілася 24 ліпеня 1967 года ў в. Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік нямецкай і англійскай моў».
Працуе ў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска» настаўнікам нямецкай і англійскай моў. Вопыт працы — 25 гадоў.
Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў па нямецкай мове для сярэдняй і старшай школы.
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. У 2014 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.