Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Беларусі.
У 1967 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ).
З 1989 года па цяперашні час — загадчык кафедры гісторыі Новага і Найноўшага часу БДУ.
Галіны навуковых інтарэсаў — гісторыя араба-мусульманскага свету і краін Захаду, ісламская праблематыка, метадалагічныя праблемы сусветнай гісторыі. Усходазнаўчую падрыхтоўку прайшоў у Інстытуце ўсходніх моў (Інстытут краін Азіі і Афрыкі) пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава (1968-1970) і Каірскім універсітэце (1971-1972).
Аўтар шматлікіх публікацый, уключаючы манаграфічныя даследаванні, вучэбныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік аўтарскіх калектываў па распрацоўцы вучэбных праграм, канцэпцыі і стандартаў па гісторыі для агульнаадукацыйнай школы. Падрыхтаваў 7 дактароў і 30 кандыдатаў гістарычных навук. Член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1990).