Нарадзілася 2 чэрвеня 1966 года ў г. Ветцы Гомельскай вобласці.
З 1967 года жыве ў Мінску.
У 1992 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная».
У 2002 годзе скончыла факультэт перападрыхтоўкі педагагічных кадраў Мінскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання». Прысвоена кваліфікацыя «настаўнік пачатковых класаў».
У 2003 годзе павышала кваліфікацыю ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі па тэме «Тэхналогія праблемна-дыялагічнага навучання. Урок у адукацыйнай сістэме "Школа-2100"».
Уладальніца ганаровых грамат упраўлення адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна, Ганаровай граматы камітэта адукацыі Мінгарвыканкама.
Працуе ў гімназіі № 6 г. Мінска. Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Педагагічны стаж — больш за 25 гадоў.