Нарадзіўся 30 сакавіка 1961 года ў в. Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
У 1983 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут
замежных моў.
У 2000 годзе завочна скончыў курс факультэта адукацыі Універсітэта г. Манчэстэра (Вялікабрытанія).
У цяперашні час з'яўляецца настаўнікам англійскай мовы вышэйшай катэгорыі гімназіі г. Дзяржынска.
Педагагічны стаж — 26 гадоў.
З'яўляецца суаўтарам ВМК па англійскай мове для 1 і 2 класаў «Чароўная скрыначка».
Вучні А. Ф. Каркашына атрымлівалі дыпломы і пахвальныя водгукі на раённых, абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіядах і конкурсах даследчых работ.