Груша Марына Юр’еўна

Груша М. Ю.

Нарадзілася 10 чэрвеня 1968  года ў г. Тула (Расія).

У 1989 годзе скончыла музычна-педагагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка выхаваўчай працы», кваліфікацыя «Метадыст па выхаваўчай працы, настаўнік этыкі і псіхалогіі сямейнага жыцця».

У 1995 годзе скончыла факультэт пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя  Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковай адукацыі», кваліфікацыя «Настаўнік пачатковых класаў».

У цяперашні час працуе ў прыватнай установе адукацыі «Дзіцячы сад — сярэдняя школа "ЭКА-ЭЛ"».

Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

up
Вход