Гламбоцкі Пётр Міхайлавіч

Гламбоцкий П. М.

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1965 года ў г. Смалявічы Мінскай вобласці.

Скончыў сярэднюю школу № 2 і СПТВ-24 г. Смалявічы. Служыў у Савецкай арміі. У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На трэцім курсе ўніверсітэта быў прыняты на працу ў сярэднюю школу (цяпер гімназію) № 56 г. Мінска, дзе прапрацаваў да 2005 года. З канца 1990-х гадоў працаваў у шэрагу ВНУ выкладчыкам лацінскай мовы і прадметаў сацыягуманітарнага блока. Атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка гісторыі. Некалькі гадоў быў дацэнтам прыватнай установы адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці». З 2014 года зноў працуе ў гімназіі № 56 г. Мінска настаўнікам гісторыі.

З 2002 года быў членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай галіне. З 2004 па 2012 год з'яўляўся ўдзельнікам групы распрацоўшчыкаў і членам журы Рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве.

З 2002 па 2015 год у выдавецтве «Аверсэв» было апублікавана больш за 10 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па курсе «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» і «Грамадазнаўства», падрыхтаваных як асабіста, так і ў суаўтарстве.

up
Вход