Нарадзіўся 10 сакавіка 1960 года ў Гомелі.
У 1981 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, у 1989 годзе - аспірантуру пры ўніверсітэце па спецыяльнасці «Заалогія».
Са жніўня 1985 года працуе ў СШ № 43 г. Гомеля настаўнікам біялогіі і хіміі. Педагагічны стаж - больш за 33 гады. Кваліфікацыйная катэгорыя - настаўнік-метадыст.
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, член клуба «Крыштальны журавель». Лаўрэат абласнога этапу і ўдзельнік фіналу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Крыштальны журавель» (1995, 1997). Фіналіст Міжнароднага конкурсу школьных настаўнікаў у Артэку (1998). Лаўрэат 1-га гарадскога конкурсу «Наш класны - самы класны» (1995). Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997). Уладальнік шматлікіх грамат.
Колькасць публікацый - 54, у іх ліку тры метадычныя дапаможнікі і тры брашуры па абагульненні вопыту.