Барашкаў Валерый Васільевіч

Барашков В. В.

Нарадзіўся 9 ліпеня 1950 года ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці.

У 1972 паступіў у Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Магілёўскага філіяла Інстытута фізікі АН БССР. Працаваў настаўнікам фізікі ў Асінаўскай сярэдняй школе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. На сённяшні дзень настаўнік фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1.

За гады працы ў ліцэі В. В. Барашкаў падрыхтаваў 99 пераможцаў абласных і 77 пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд. На міжнародных алімпіядах па фізіцы яго вучні заваявалі 9 медалёў і 1 пахвальны водгук.

Аўтар дзесяці публікацый у розных навукова-метадычных выданнях.

Узнагароджаны: граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, граматамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Уладальнік прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, прэміі імя Н. К. Крупскай.

Настаўнік-метадыст, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

up
Вход